Беларусь - Америка. Новости Беларуси. Белорусские новости в Америке

Каліфорнія

Сонечная Каліфорнія  трохі інфармацыі аб Каліфорніі. нядаўна прачытаў што калі бы Каліфорнія была асобнай дзяржавай то па ёй бы ўвайшла ў дзесятку самых развітых ...

Арланда

Тут знаходзіцца сусветна вядомы парк забавак "Свет Уолта Дыснею". На 11000 га размешчаныя горад будучыні "Tomorrowland", самыя папулярныя ў свеце марскія паркі (розныя шоў і ...

Маямі

Маямі - найбуйны курорт, размешчаны на атлантычным узбярэжжы Фларыды. Знакаміты сваім пляжам, якія распасціраюцца на 25 міль уздоўж узбярэжжы Атлантыкі, кварталам п...

Арызона

Свой назоў Арызона атрымала ад індзейскага слова "arizonac", што значыць "кароткая вясна". Высокія горы, вузкія каньёны, зялёныя лугу, пустэльні і азёры – так супярэчлів...

Гаваі

Ці ледзь камусьці прыйдзе ў галаву назваць ЗША экзатычнай краінай. Аднак, адзін з яе штатаў – Гаваі – царства самой сапраўднай экзотыкі: пальмы, дзіўныя кветкі і не...

Бака-Ратон

Бака-Ратон – невялікае мястэчка, змешчаны на ўсходнім узбярэжжы штата Фларыда. Са часу сваёй падставы гэта было ціхае селішча, жыхары якога займаліся ў асноўным га...

Лас-Вегас

— месца, дзе заўсёды шастаюць купюры, звіняць манеты і павабна свецяцца «джекпоты». Гэта кропка прыцягнення дам з дэкальтэ, іх багатых спадарожнікаў, рызыкоўных п...

Нью-Ёрк

Нью-Ёрк - горад трыўмфу даляраў, капіталізму і яго знакаў - якія паднімаюцца да неба незлічоных хмарачосаў. Самы вялікі горад ЗША размясціўся на двух выспах-суседзя...

БЕЛАРУСЬ - АМЕРИКА

Беларуская дыяспара....

І. Дыяспара Дыяспара — гэта не проста “кавалак” аднаго народу, які... [More...]

Рэспубліка Беларусь

Рэспубліка Беларусь

Афіцыйны назоў: Рэспубліка Беларусь Геаграфія Пляц: 207600 кв. (80100 кв мілі); трохі... [More...]

ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ПРАБЛЕМЫ

ГІСТАРЫЯГРАФІЯ...

З пачатку 1990-х гг., калі Беларусь абвясціла незалежнасць, пачалі з'яўляцца... [More...]

Беларуская дыяспара ў ЗША. Беларуская-амерыканскай асацыяцыі

Беларуская дыяспара...

Беларуская-амерыканскай асацыяцыі, Inc БАЗА, братэрскія, некамерцыйнай... [More...]

БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ В АМЕРИКЕ

Центр гуманитарного...

Для многих соотечественников за рубежом насущными являются проблемы защиты их... [More...]

РЭФОРМЫ ВЫВЕДАК у ЗША

Практычна ніколі ўлады ЗША не былі здаволеныя вынікамі дзейнасці выведвальных... [More...]

Беларуская эміграцыя

Ранняя эміграцыя з беларускіх земляў ставіцца да часу Вялікага княства... [More...]

Амерыканскую Мафію і...

Амерыканскую Мафію і Лас-Вегас заснавалі беларусыАляксей Довнар-Запольский,... [More...]

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ В АМЕРИКЕ

Аб распаўсюджаных...

«Я ведала, што даляры на дрэвах не растуць»Вялікая беларуска-амерыканская... [More...]

Вялікабрытанія аб выбарах у Беларусі

Вялікабрытанія аб...

Амбасадай Вялікабрытаніі ад імя ЕС дадатна ацэненыя арганізацыя і правядзенне... [More...]

Беларусь на пути к белорусизации

Беларусь на пути к...

Полтора десятилетия отечественные интеллектуалы гадают, когда же ждать (и ждать... [More...]

  РЭГУЛЯВАННЕ РЫНКА - АФЁРА АБО УТОПІЯ?

РЭГУЛЯВАННЕ РЫНКА -...

Чалавецтва прагне змен. Некалькі стагоддзяў яно шукала, шукала ісціну,... [More...]

АРГАНІЗАЦЫЯ ПРАЦЫ З НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ДЫЯСПАРАЙ У ЗАМЕЖНЫХ ДЗЯРЖАВАХ

23.02.2010 06:06 Администратор
Печать

4567У свеце існуе шмат прыкладаў узорнага (цікавага, эфектыўнага) узаемадзеяння метраполіі з дыяспарай. Найбольш вядомыя і яркія з іх — гэта Кітай і кітайская дыяспара ў ЗША і Паўднёва-Усходняй Азіі, Ізраіль і яўрэйская дыяспара ў ЗША і еўрапейскіх краінах, Арменія і яе дыяспара і шэраг іншых. Вопыт, які ўтрымліваюць у сабе гэтыя прыклады, вельмі багаты, але не заўсёды прыдатны для Беларусі. Таму засяродзім увагу на прыкладах толькі шэрагу дзяржаў.

1. Расія

Перадумовы для рускай дыяспары пачалі складвацца падчас стварэння Руска-Маскоўскай дзяржавы, захопу і каланізацыі тэрыторый Усходняй Еўропы, Сібіры, Каўказа, Цэнтральнай Азіі. Землі з рэдкім насельніцтвам (за выключэннем паўночных рэгіёнаў) на працягу некалькіх стагоддзяў былі заселеныя і каланізаваныя рускімі перасяленцамі ў такой ступені, што пераўтварыліся ў «исконно русские земли», напрыклад, Урал, поўдзень Сібіры, Далёкі Усход, стэп паміж Чорным і Каспійскім марамі. Шэраг народаў быў вымушаны прыняць на сваёй тэрыторыі рускіх перасяленцаў, аднак здолеў захаваць сваю этнічную адметнасць у Расійскай імперыі, у савецкія часы атрымаў аўтаномію, а пасля распаду СССР застаўся ў складзе Расійскай Федэрацыі. Зразумела, што рускія ва ўсіх кутках РФ лічаць сябе тытульнай нацыяй, з дыяспарай, альбо з нацыянальнай меншасцю сябе не ідэнтыфікуюць.

А вось тым, чые продкі пасяліліся на тэрыторыі Прыбалтыкі, Беларусі, Украіны, Малдавіі, Закаўказзя і Цэнтральнай Азіі, пашанцавала менш. Пасля 1991 г. яны згубілі статус прадстаўнікоў вялікай, галоўнай нацыі шматнацыянальнага СССР і пераўтварыліся ў нацыянальныя меншасці ў незалежных дзяржавах, сфарміравалі рускую дыяспару блізкага замежжа. 25 млн. рускіх, якія сталі жыхарамі 14 новых дзяржаў пастсавецкай прасторы, апынуліся ў глыбокім і працяглым шоку. Па ацэнках расійскіх міграцыйных служб, да 4 млн. рускіх штогод выказвалі жаданне вярнуцца ў Расію. Аднак эканамічныя цяжкасці і палітычныя складанасці пачатку 90-х гадоў не дазволілі Расіі стварыць спрыяльныя ўмовы для рэпатрыяцыі суайчыннікаў на Радзіму. Як вынік, за мінулы з той пары час толькі тры мільёны рускіх і рускамоўных вярнуліся ў Расію, у тым ліку з Казахстана — каля аднаго мільёна чалавек, Узбекістана — 450 тыс., Украіны — 300 тыс., Таджыкістана і Кіргізіі — па 220 тыс. З Беларусі на пачатку 90-х гадоў выехала ў Расію некалькі дзесяткаў тысяч рускіх, але хутка ўзмацніўся адваротны працэс: прыезд на сталае жыхарства ў нашу Рэспубліку рускіх і рускамоўных з Расіі, і асабліва з іншых пастсавецкіх дзяржаў.

На Захад, у асноўным у Амерыку, руская міграцыя пачалася ў канцы ХІХ ст., выязджалі простыя людзі ў пошуках працы і лепшай долі. Пасля рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны велізарная хваля палітычнай эміграцыі з Расіі накрыла Заходнюю Еўропу, дакацілася да Амерыкі, Аўстраліі, шэрагу краін Азіі. Пасля Другой сусветнай вайны некалькі мільёнаў былых чырвонаармейцаў, што знаходзіліся ў нямецкім палоне, не адважыліся вяртацца на Радзіму і ўтварылі новую катэгорыю эмігрантаў.

Расійскія афіцыйныя крыніцы сцвярджаюць, што руская дыяспара самая шматлікая ў свеце, бо налічвае ад 35 да 45 млн. чалавек (кітайская — 30 млн., яўрэйская — 13,6 млн., армянская — 5 млн. чалавек). Ёсць краіны, дзе рускія складаюць больш за 20 % насельніцтва — Казахстан, Латвія, Эстонія, Украіна. Побач з этнічна рускімі за мяжой РФ жыве вялікая колькасць мігрантаў з Расіі іншай этнічнай прыналежнасці. Гэтую катэгорыю людзей расійскія крыніцы адносяць да сваёй — расійскай дыяспары. Больш таго, паколькі РФ абвясціла сябе правапераемніцай былога СССР, мігранты з іншых савецкіх рэспублік, напрыклад, беларусы ці ўкраінцы, калі яны рускамоўныя, таксама залічваюцца ў склад расійскіх дыяспар.

Галоўным нарматыўным дакументам для працы з дыяспарай з'яўляецца Федэральны закон «О государственной политике РФ в отношении соотечественников за рубежом» ад 24 мая 1999 г. Закон абавязвае федэральныя органы ўлады і органы ўлады суб'ектаў РФ узаемадзейнічаць з расійскай дыяспарай пры ажыццяўленні знешняй і ўнутранай палітыкі. Дзяржаўным органам даручана дапамагаць суайчыннікам за мяжой у ажыццяўленні іх грамадзянскіх свабод і правоў. Падкрэсліваецца, што дыскрымінацыя мігрантаў з Расіі ў той ці іншай краіне можа быць падставай для перагляду палітыкі РФ у адносінах да адпаведнай краіны.

У кастрычніку 2001 г. у Маскве, у Калоннай зале Дома Саюзаў адбыўся Кангрэс суайчыннікаў, у якім удзельнічалі больш за тысячу прадстаўнікоў рускай дыяспары з 47 краін. Прэзідэнт РФ У. Пуцін у сваім выступленні перад удзельнікамі Кангрэса прызнаў, што дзяржаўныя ўлады недастаткова актыўна займаюцца справамі дыяспары і за дзесяць гадоў пасля белавежскіх пагадненняў зрабілі для суайчыннікаў замежжа не вельмі многа. Разам з тым, У. Пуцін выказаў упэўненасць, што на падставе новых ідэй новыя кадры змогуць паправіць сітуацыю, палепшыць супрацоўніцтва Расійскай дзяржавы з суайчыннікамі за мяжой.

У РФ праводзіцца дзяржаўны манiторынг становішча дыяспары, ствараецца банк дадзеных аб ёй, шэраг навуковых устаноў (Інстытут краін СНД, Інстытут гуманітарных палітычных даследаванняў, Цэнтр Карнегі, кафедры Дыпламатычнай акадэміі, некалькіх універсітэтаў і інш.) вядуць даследаванне гэтай сферы. Федэральныя і рэгіянальныя органы ўлады маюць права выдзяляць бюджэтныя сродкі на мерапрыемствы і дапамогу дыяспары.

Работа з дыяспарай арганізуецца Урадавай камісіяй па справах суайчыннікаў за мяжой, Міністэрствам замежных спраў і пасольствамі РФ, адпаведнымі камітэтамі Дзяржаўнай Думы. Вельмі актыўна супрацоўнічае з расіянамі замежжа Урад Масквы, пры якім створаны спецыяльныя Аддзел і Камісія па супрацоўніцтву з суайчыннікамі за мяжой.

Асноўнымі накірункамі работы з'яўляюцца падтрымка рускай мовы, культуры і адукацыі, юрыдычная і матэрыяльная падтрымка, стымуляванне супрацоўніцтва суб'ектаў гаспадарання ў Расіі і за мяжой. Так, у Латвіі створаны Балтыйскі рускі універсітэт, які пашырае сваю дзейнасць на Літву, Эстонію, Беларусь і нават Швецыю. Фінансуе гэты праект Урад Масквы ў адпаведнасці са зместам Комплекснай мэтавай праграмы падтрымкі суайчыннікаў за мяжой на 2003–2005 гг., якая ў асноўным была рэалізавана.

Актыўную палітыку ў адносінах да нацыянальнай дыяспары вядуць некаторыя суб'екты Расійскай Федэрацыі. Найбольш паказальным у гэтых справах выглядае Татарстан, улады якога паслядоўна прапагандуюць сваю Рэспубліку як духоўны цэнтр татар усяго свету. Татарская моладзь з усіх куткоў Расіі і нават з замежжа можа на льготных умовах атрымаць як свецкую , так і духоўную адукацыю ў Казані.

2. Украіна

Украінская дыяспара пачала складвацца ў канцы ХVІІІ ст., калі па загаду царыцы Кацярыны ІІ запарожскіх казакаў перасялілі з нізоўя Дняпра на Кубань, дзе было ўтворана Кубанскае казацкае войска. У канцы ХІХ ст. пачалася працоўная міграцыя з Украіны ў Маскву, на Урал, у Сібір, а таксама ў Паўночную і Паўднёвую Амерыку. Новая хваля міграцыі на Захад назіралася ў 30-я гады з тэрыторыі Заходняй Украіны, якая ўваходзіла тады ў склад Польшчы. Напрыканцы Другой сусветнай вайны на Захад павандравалі ўкраінцы, якія супрацоўнічалі з гітлераўскай Германіяй у барацьбе супраць СССР, там жа засталася значная частка былых краснаармейцаў, якія трапілі ў нямецкі палон.

Усяго за межамі Украіны апошнім часам пражывае звыш 20 млн. украінцаў, у тым ліку ў Расіі — восем мільёнаў, у Казахстане — 500 тыс. чалавек. Вялікія па колькасці ўкраінскія супольнасці ў Канадзе, ЗША, Польшчы, Румыніі, Малдове. У Беларусі колькасць украінцаў складае 237 тыс., за апошнія 15 гадоў яна зменшылася на 53 тыс.

Пасля дасягнення незалежнасці ўкраінскія ўлады выказалі відавочную актыўнасць у наладжванні сувязей з дыяспарай, асабліва на Захадзе, дзеля таго, каб прыцягнуць замежныя інвестыцыі ў эканоміку краіны. Аднак практыка паказала, што ўкраінская дыяспара не такая багатая, каб паўплываць на развіццё сучаснай гаспадаркі на Бацькаўшчыне. Наадварот, дыяспара сама патрабавала дапамогі дзеля захавання сваёй ідэнтычнасці. А ўкраінскія абшчыны ў шэрагу краін СНД мелі прававыя і эканамічныя ўмовы жыцця значна горшыя, чым на Украіне. Таму асноўнымі напрамкамі дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да нацыянальнай дыяспары сталі такія, як абарона інтарэсаў суайчыннікаў на міжнародна-прававым узроўні, забеспячэнне магчымасцей адукацыі на ўкраінскай мове па месцы жыхарства і на Бацькаўшчыне, падтрымка ўкраінскай культуры ў замежжы. Адначасова ўкраінскія ўлады сфармулявалі тэзіс аб тым, што наяўнасць у замежных краінах украінскай дыяспары — гэта фактар і доказ нацыянальнай прысутнасці Украіны ў сучасным свеце.

Згаданыя накірункі знешняй палітыкі замацаваны ў Канстытуцыі Украіны. У 2003 г. парламент прыняў Закон «Аб прававым статусе замежных украінцаў», дзе абвясціў статус «замежнага ўкраінца», зацвердзіў яго правы, свабоды і абавязкі. Замежны ўкраінец — гэта асоба, якая з'яўляецца грамадзянінам іншай краіны або асобай без грамадзянства, мае этнічнае ўкраінскае паходжанне, або паходжанне з Украіны. Асобам, якія пацвердзяць статус замежнага ўкраінца, выдаецца спецыяльнае пасведчанне. Закон прадугледжвае прадстаўленне ім ільготнага візавага рэжыму пры наведванні гістарычнай Радзімы і іншыя льготы.

Пры Кабінеце Міністраў Украіны створана Нацыянальная камісія па пытаннях замежных украінцаў. Камісія прымае рашэнні аб наданні альбо скасаванні статусу замежнага ўкраінца, а таксама арганізуе ўсю працу з нацыянальнай дыяспарай.

3. Арменія

Армянская дыяспара побач з яўрэйскай — адна з самых старажытных у свеце. Пасля знішчэння скіфамі ў ІІІ ст. да н. э. дзяржавы Урарту тэрыторыя сучаснай Арменіі шмат разоў была аб'ектам агрэсіі іншых дзяржаў і вандроўных народаў. У выніку армянскае насельніцтва добраахвотна альбо прымусова разыходзілася з гаротнай Бацькаўшчыны ў розныя бакі. У еўрапейскіх гарадах армянскія абшчыны з'явіліся ў ХІІ–ХІV стст.

У ХІХ ст. тэрыторыя Арменіі была падзелена паміж Турцыяй і Расіяй. Праваслаўнае веравызнанне прыцягвала армян да Расіі, што адначасова падагравала варожасць да армян з боку турэцкіх улад і мусульманскіх колаў. Падчас Першай сусветнай вайны, калі Расія і Турцыя ваявалі паміж сабой, справа дайшла да генацыду армян туркамі. Аднак і да нашых дзён на тэрыторыі Турцыі жыве каля 150 тыс. армян. Самая вялікая армянская дыяспара сфарміравалася ў Расіі — каля двух мільёнаў чалавек. Армянскія абшчыны існуюць і ва ўсіх краінах былога СССР.

Больш за паўмільёна армян жывуць ў ЗША, па некалькі соцень тысяч — у Францыі, Германіі, дзесяткі тысяч — амаль у кожнай краіне Еўропы і Лацінскай Амерыкі.

Такім чынам, армянская дыяспара колькасна амаль роўная насельніцтву метраполіі — Рэспублікі Арменіі. Гэтыя абставіны дыктуюць і характар узаемаадносін паміж метраполіяй і дыяспарай: роўнасць, узаемную павагу і зацікаўленасць. Арменія выконвае ролю сакральнага цэнтра сусветнай армянскай супольнасці, тут месцяцца рэзідэнцыя Патрыярха-каталікоса ўсіх армян, рэлігійныя навучальныя ўстановы. Рэспубліка з'яўляецца бясспрэчным цэнтрам армянскай культуры, літаратуры, навукі, спартыўных і іншых дасягненняў армян, аб'ектам патрыятычнага пакланення суайчыннікаў.

Улады метраполіі нават не спрабуюць дыктаваць сваю палітыку дыяспарам у іншых краінах, а вядуць з імі раўнапраўны дыялог. Прэзідэнт Рэспублікі ўдзельнічае ў з'ездах армян свету, установы культуры і адукацыі заўсёды ўлічваюць патрэбы і пажаданні дыяспары. На тэрыторыі Арменіі пры падтрымцы дзяржаўных структур рэгулярна праводзяцца панармянскія спартыўныя гульні. Салідарна ва ўсёй армянскай супольнасці адзначаецца Дзень памяці ахвяр генацыду — 24 красавіка.

Улады Рэспублікі Арменіі не зацікаўлены ў вяртанні ўсіх суайчыннікаў на Бацькаўшчыну. Іх палітыка адваротная — захаваць і пашыраць армянскую прысутнасць у свеце, атрымліваць з гэтага эканамічныя, палітычныя і іншыя дывідэнды. Армянскія абшчыны ў Еўропе і ЗША перашкаджаюць уступленню Турцыі ў ЕС, патрабуюць ад Анкары прызнання факта генацыду армян у 1915–1916 гг., наладжваюць кантакты Арменіі з НАТА. Адначасова расійская дыяспара армян лабіруе інтарэсы метраполіі ў маскоўскіх калідорах улады. Буйнай інвестыцыяй у эканоміку краіны з'явіўся ўклад амерыканскага бізнесоўца Кіркарана ў памеры 100 млн. долараў ЗША на развіццё прадпрыймальніцтва ў Арменіі.

Для суайчыннікаў, якія пажадаюць займацца бізнесам альбо іншай справай на тэрыторыі Бацькаўшчыны, устаноўлены спецыяльны від на жыхарства тэрмінам на 10 год з магчымасцю далейшай пралангацыі. Яны атрымліваюць шэраг іншых ільгот, аднак застаюцца іншаземцамі.

4. Польшча

Польская дыяспара таксама мае глыбокія гістарычныя карані. Падзелы Рэчы Паспалітай у канцы ХVІІІ ст. выклікалі неаднакратныя паўстанні палякаў і адпаведныя рэпрэсіі ўлад імперыялістычных дзяржаў — прыгнятальнікаў Польшчы. За кожным няўдалым паўстаннем кацілася хваля палітычнай эміграцыі найбольш актыўнай часткі грамадства: шляхты, інтэлігенцыі, буржуа. Працоўная міграцыя палякаў распачалася ў другой палове ХІХ ст. і накіроўвалася ў асноўным у Паўночную і Паўднёвую Амерыку, Аўстралію. Падзеі Другой сусветнай вайны і ўсталяванне ў Польшчы камуністычнай улады прымусілі застацца на Захадзе амаль усю тагачасную эліту краіны.

Да польскай дыяспары далучаюцца і тыя жыхары Літвы, Беларусі, Украіны, продкі якіх у мінулыя стагоддзі пад уплывам рэлігійных, палітычных альбо эканамічных фактараў прынялі польскую культуру і пачалі ідэнтыфікаваць сябе з польскай этнічнай супольнасцю.

Колькасць палякаў за межамі метраполіі ацэньваецца, па розных дадзеных, ад 15 да 19 млн. чалавек. Самая вялікая абшчына сфарміравалася ў ЗША: да 10 млн. чалавек. У Беларусі, па дадзеным апошняга перапісу, налічваецца 395 тыс. грамадзян польскай нацыянальнасці.

Важна зазначыць, што Польшча мае амаль стогадовыя традыцыі супрацоўніцтва з дыяспарай. Яшчэ ў 30-я гады мінулага стагоддзя пад патранатам польскага ўрада быў створаны Сусветны саюз палякаў за мяжой «Святполь». Канстытуцыя 1997 г. падкрэслівае важнасць і неабходнасць падтрымліваць узаемадзеянне паміж палякамі метраполіі і дыяспары.

Функцыі каардынацыі дзейнасці дзяржаўных, грамадскіх і замежных устаноў і арганізацый выконвае верхняя палата парламента — Сенат. Галоўныя задачы ў сферы працы з дыяспарай Сенат фармулюе наступным чынам:

– падтрымка адукацыі ў польскім асяроддзі за мяжой;

– падтрымка польскай культуры і спорту сярод дыяспары;

– дафінансаванне польскіх згуртаванняў і праектаў, якія яны рэалізуюць у сваім асяроддзі;

– падтрымка прадпрымальніцтва палякаў за мяжой і іх супрацоўніцтва з Польшчай.

Амаль ва ўсіх урадавых структурах ёсць падраздзяленні, якія апякуюць адпаведныя накірункі супрацоўніцтва з дыяспарай. У консульскім дэпартаменце Міністэрства замежных спраў функцыянуе спецыяльны аддзел, які аналізуе праблемы дыяспары і каардынуе працу консульскіх устаноў. Консульскі статут Польскай Рэспублікі ўскладае на польскіх консулаў за мяжой адказнасць за супрацоўніцтва з дыяспарай.

Асноўны цяжар працы нясе на сабе грамадскае аб'яднанне «Польская супольнасць» (да 1990 г. яго функцыі выконвала напаў-урадавая арганізацыя «Палёнія»). «Польская супольнасць» выдае часопісы і бюлетэні, фінансуе працу польскіх аб'яднанняў за мяжой, будову і дзейнасць польскамоўных школ, выданні газет і часопісаў, вучобу прадстаўнікоў дыяспары ў ВНУ Польшчы і г.д. Сродкі «Польская супольнасць» атрымлівае з дзяржаўнага бю-джэту (па рашэнню Сената), а таксама з ахвяраванняў камерцыйных фірм і асобных грамадзян. Пэўныя сродкі прыходзяць і з Еўрапейскага саюза.

Апрача таго, у Польшчы створаны каля 100 спецыялізаваных фондаў, якія фінансуюць асобныя праекты. Напрыклад, Фонд дапамогі польскім школам на Усходзе выдае і накіроўвае за мяжу падручнікі, дапаможнікі, аудыё- і відэапрадукцыю для польскамоўных школ ва Украіне, на Беларусі і Літве.

У шэрагу замежных краін існуюць буйныя цэнтры, якія спрабуюць каардынаваць працу дыяспары і накіроўваць яе намаганні на забеспячэнне міжнародных інтарэсаў метраполіі. У 1978 г. у Таронта быў створаны Каардынацыйны савет Палёніі вольнага свету, у 1993 г. ён перайменаваны ў Савет Палёніі свету. Гэты цэнтр актыўна садзейнічаў праз свае лобі ў парламентах і ўрадах краін Захаду ўступленню Польшчы ў НАТА і Еўрапейскі саюз. Другі такі цэнтр над назвай Эканамічны форум Палёніі свету займаецца тым, што прыцягвае палянійны капітал у эканоміку Рэспублікі Польшча. Фінансы палякаў з-за мяжы адыгрываюць важную ролю ў эканоміцы метраполіі.

Обновлено 11.03.2010 07:51
Центр «Беларускай падтрымкi RaZam®» объявляет о приеме заявок на финансирование малых волонтерских инициатив в рамках пробелорусской программы «RaZam US®».Конкурс малых праектаў «RaZam US®».>>>
Центр "РАЗАМ" содействует всестороннему участию соотечественников и их представителей в процессе осуществления пробелорусских программ и проектов по поддержке и развитию белорусской культуры, традиций, популяризации белорусской аутентичности за пределами страны.

Новости Беларуси. Новое.

Чым афiцыйны Мiнск можа дапамагчы беларускай дыяспары ў ЗША?

You are here:  
Белорусские новости в Америке | Беларусь и Америка | Русскоязычные форумы в Америке | Белорусский форум в Америке | Белорусская диаспора в Америке
Белорусские новости. Новости экономики, новости политики, новости религии в Белоруси. Новости Беларуси, русскоязычные форумы Америки, Россия Америка форум, форум русских эмигрантов в Америке
Personal register domain promotion

Rambler's Top100 Rating All.BY